Беларускi слоўнiк

Автор: Сергей `Kadavr` Шкаликов

Адбылося так, што у маю дурную галаву прыйшла iдэя: а чаму б мне не пачаць размаўляць хоць бы у вiртуальнай рэальнасцi на беларускай мове?.. Но так як у школе на ўроках роднай мовы я спаў i працягваю спаць моцным сном, то для маей асабiстай беларусiзацыi мне быў патрэбен у першую чаргу руска-беларускi слоўнiк.

У пачатку хацелася б сказаць некалькi (дзесяткаў) слоу адносна слоўнiкау пад Linux увогуле. Я iх не шмат паспрабаваў перад тым як спынiць свой выбар на адным, але ўсе роўна лiчу, што нiчога лепшага за StarDict вы не адшукаеце. Яго магчымасцi мяне нават уразiлi у параўнаннi з вiндовай Lingvo… Вы маеце магчымасць шукаць словы ў слоўнiку, акрамя звычайнага спосабу, карыстаючыся шаблонамi i “недакладнымi запытамi”. Таксама мне спадабалася ўсплываючае акно з перакладам, якое з’яўляецца на экране, калi вы ў нейкiм тэксце вылучаеце слова.

Але праграмма пастаўляецца зусiм без слоўнiкау, i мы вымушаны шукаць iх самi. Але гэта не надта цяжкая задача. Мноства слоўнiкау вы адшукаеце на афiцыйным сайце праграмы – stardict.sf.net/. Але я знайшоу там толькi адзiн руска-беларускi слоўнiк, якi аказаўся зусiм бескарысным. Што ж рабiць?..

Мабыць, я б i знайшоў добры слоўнiк, каб больш добрасумленна выкарыстоўваў гугл, але ж я, як i кожны паважаючы сябе ламер, не надта люблю пошукавiкi. Таму я вырашыў, што будзе прасцей канверсаваць слоўнiк у фармат stardict з iншага фармата. Далей па пунктах:

Зыходны слоўнiк

Калiсцi я знайшоў выдатны руска-беларускi слоўнiк для Lingvo, якi змяшчае больш за 107 тысяч слоу. Цяпер гугл зноў у першых радках вынiкаў пошука выдаў спасылку на той сайт. слоўнiк там быу у двух фарматах: lsd i dsl. Першы -- зкампiляваны для Lingvo, другi – зыходны. Але з гэтага сайту я не змог выпампаваць зыходны файл. На шчасце, на сайце я знайшоу спасылку на сайт чалавека, якi займауся сканiраваннем слоўнiка, i адтуль выпампавау нарэшце жаданы зыходны файл у фармаце dsl.

вось спасылка на зыходны слоўнiк: aarrtteemm.nm.ru/urb-dsl.rar

Праграма для канверсii

Такiм чынам, мы атрымалi зыходны файл слоўнiка, але мы яшчы павiнны яго канверсаваць у фармат stardict. Гультаi могуць карыстацца iм i ў такiм выглядзе, але гэта не надта прыемна ;). Для канверсii гугл параiў мне карыстацца праграмай makedict, якую я хутка знайшоў на ўсё тым жа sf.net. Яна хутка зкампiлявалася i была практычна гатова канверсаваць слоўнiк… Але, калi я першы раз даў каманду

 makedict -o stardict UniversalRB.dsl

праграма только стварыла каталог з амаль пустымi файламi. Шляхам спроб i памылак я прыйшоў да высновы, што вiною ўсяму быў радок

 #SOURCE\_CODE\_PAGE "Cyrillic"

у файле UniversalRB.dsl. Пасля выключэння гэтага радка кампiляцыя прайшла паспяхова. Атрыманы каталог з назвай stardict-UniversalRB-x.x.x я змясцiў у каталоге

~/.stardict/dic/

Шчаслiвы канец

Нарэшце мы атрымалi працаздольную праграму Stardict з вялiзным слоўнiкам. Гэты артыкул створаны не для таго, каб паказаць, як канверсаваць менавiта гэты руска-беларускi слоўнiк. Спадзяюся, што вы хоць бы зразумелi, што гэта зусiм не цяжкая праца, i здолееце знайсцi i канверсаваць любы патрэбны слоўнiк.

Автор: Сергей `Kadavr` Шкаликов